Кошт барэля нафты маркі Brent у ходзе таргоў на лонданскай біржы апусцілася ніжэй за $52 за барэль, паведамляе Wall Street Journal.

Апошні раз падобнае падзенне адбывалася ў студзені 2015 года, адзначае выданне.

«Нафтавыя цэны, хутчэй за ўсё, будуць тэставаць мінімальныя за 2015 год значэнні. Аб'ёмы вытворчасці значна перавышаюць ўзровень попыту, нават нягледзячы на яго рост», — цытуе газета віцэ-прэзідэнта Mobius Risk Group Джона Сосэра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?