У Менску каля 45 адсоткаў маладых сем’яў ацэньваюць свой шлюб як удалы, яшчэ 42,6 адсотка — хутчэй як удалы. Разам з тым толькі 6 адсоткаў удзельнікаў апытаньня, праведзенага Менскім навукова‑дасьледчым інстытутам сацыяльна‑эканамічных праблем, адзначылі, што ў іх сям’і канфліктаў практычна не бывае. Дзьве траціны апытаных паведамілі, што сямейныя сваркі бываюць, але зазвычай ня маюць сур’ёзнага характару. А крыху болей за 27 адсоткаў супругаў прызналіся ў тым, што ў іхнай сям’і здараюцца вельмі сур’ёзныя сваркі.

Асноўнымі прычынамі канфліктаў становяцца сваркі з‑за дробязяў (42,8 %), разьмеркаваньня хатніх абавязкаў, цяжкасьцяў з выхаваньнем дзяцей і ўзаемінаў з бацькамі (прыкладна 40 %).

Паводле агенцтва «Мінск-навіны»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0