Тут і ніжэй фота: China Photo Press

Мужчына наняў рабочых, каб перафарбаваць гару ў раёне Цыцзян на паўднёвым захадзе Кітая, піша South China Morning Post са спасылкай на мясцовае ТБ. Ці ўдалося яму спраўдзіць задуму цалкам, невядома.

Ад пяці да шасці чалавек у даволі небяспечных умовах пафарбавалі прынамсі частку гары ў зялёны колер, бо «прыродны» белы колер гары «парушаў фэн-шуй» замоўцы.

Агулам пафарбавана 2 тысячы квадратных метраў 900-метровай скалы.

«Мяркую, глядзіцца добра пасля перафарбавання, праўда?» — пытае замоўца. Іншыя жыхары раёну з ім нязгодныя.

Гарадскія ўлады пачалі расследаванне выпадку і вывучаюць шкоду, нанесеную эстэтам навакольнаму асяроддзю.

***

Фэн-шуй — практыка сімвалічнай арганізацыі прасторы, народных прыкмет і павер’яў, што маюць дапамагчы чалавеку выкарыстоўваць «энергію цы». Мяркуецца, што павер’і паходзяць з цяпер страчанай «Кнігі мёртвых» IV-V ст. н.э. У даслоўным перакладзе фэн-шуй значыць «вецер і вада». Быў забаронены ў Кітаі падчас культурнай рэвалюцыі 1960-х, але з таго часу толькі набраў папулярнасць у свеце і ў самім Кітаі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру