Аляксандр Лукашэнка сёння дае інтэрв'ю прадстаўнікам трох недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Запрошаныя прадстаўнікі TUT.BY, Еўрарадыё і радыё «Свабода».
Журналіст Еўрарадыё Зміцер Лукашук прапанаваў Лукашэнку весці прэс-канферэнцыю па-беларуску.
«Вы мяне з першага кроку абмяжоўваеце. Гэта не дэмакратычна. Я скажу шчыра, што больш размаўляю па-беларуску».
Лукашэнка адзначыў, што з малодшым сынам пачынае ўсё больш гаварыць па-беларуску.