Кадр з тэлесерыяла «Застацца ў жывых» з таямнічымі лічбамі

Кадр з тэлесерыяла «Застацца ў жывых» з таямнічымі лічбамі

Каля 16:50 сайт vk.com аказаўся цалкам недасяжным па ўсім свеце. Сацсетка вярнулася да працы роўна праз дзве гадзіны, але злучэнне застаецца нестабільным — сайт час ад часу зноў «падае».

Прычынай няспраўнасці назвалі разрыў кабелю між дата-цэнтрамі. Прычыны абрыву высвятляюцца.

Гэта далёка не першы, але самы доўгі збой у працы расійскай сацсеткі.

Карыстальнікі бурна адрэагавалі на няспраўнасці ў іншых сацсетках — Facebook і Twitter.

  • Хэштэг #вкживи традыцыйна трапіў у сусветныя трэнды Twitter. І нават выйшаў на вуліцы.
  • Карыстальнікі згадалі, што нядаўна (пасля запуску ўласнай праграмы-фотастужкі Snapster) «УКантакце» зрабіў неактыўнымі спасылкі на свайго канкурэнта — Instagram.
  • І, як прынята з моманту адстаўкі стваральніка сацсеткі Паўла Дурава, заклікалі вярнуць «УКантакце» яе аўтару.
  • Адзначалася, што дзень і час аварыі даволі блізкія да таямнічых лічбаў з серыялу «Застацца ў жывых» — 4 8 15 16 23 42. Няспраўнасці пачаліся якраз 4.8.15, праўда, на паўгадзіны пазней за 16:23.
  • Раскамнагляд аператыўна заўважыў, што няспраўнасці пакуль не звязвалі з дзейнасцю арганізацыі.
  • Расейцы нават прыгадалі, што маюць яшчэ адну ўласную сацсетку — «Аднакласнікі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?