Фота: Аляксандр Мірыдонаў, «Камерсант»

Фота: Аляксандр Мірыдонаў, «Камерсант»

Беларусь абмяркоўвае з Рассельгаснаглядам і Мытным камітэтам Расіі пытанні абароны ад выпадковага знішчэння беларускіх прадуктаў як «санкцыйных», перадае РІА Новості заяву міністра сельскай гаспадаркі Беларусі Леаніда Зайца.

«Мы будзем сачыць за тым, каб наша прадукцыя бесперабойна паступала на рынкі Расіі, каб ні на ёту не выклікала сумневаў наша прадукцыя па краіне паходжання і па якасці», — паабяцаў міністр.

Па словах міністра, новыя расійскія нормы не нясуць для Беларусі нешта новае. Але расійскі і беларускі бакі абмяркоўваюць пытанні абароны беларускіх прадуктаў, каб пазбегнуць таго, што «па нейкім непаразуменні трапілі [на ўтылізацыю] тавары Беларусі».

Міністр падкрэсліў, што Беларусь не пастаўляла ў Расію пад выглядам беларускіх замежныя прадукты кшталту нарвежскай ікры. Нагадаем, раней МЗС Беларусі папрасіў не смяяцца з «беларускай крэветкі».

З 6 жніўня ў Расіі пачнуць знішчаць тавары, увоз якіх забаронены ў межах прадуктовага эмбарга. Прапаноўваліся экстравагантныя метады знішчэння: адаслаць у ДНР, скарміць быдлу… Адназначны механізм знішчэння прадуктаў не акрэслены, дазволеныя практычна любыя спосабы знішчэння. Першая партыя была знішчаная яшчэ да набыцця законам сілы. Тысячы расейцаў падпісалі петыцыю супраць знішчэння прадуктаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?