Пракуратура Савецкага раёна Мінска распачала справу за махлярства ў асабліва буйным памеры на падставе ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да жыхаркі сталіцы 1958 года нараджэння. 

Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашаў, дырэктарка адной са сталічных кавярняў прасіла сваіх падначаленых за пэўныя бонусы браць для яе крэдыты, якія абяцала пагашаць. Грошы нібыта былі патрэбныя на развіццё бізнесу і лячэнне сваякоў. 

Па справе праходзяць восем пацярпелых. Злачынная дзейнасць дырэктаркі кавярні датуецца ліпенем 2013-га — ліпенем 2014 года. За гэты час яна падманам завалодала 1,52 млрд. рублёў. 

Для папярэдняга расследавання матэрыялы крымінальнай справы накіраваныя ў Савецкі раённы аддзел Следчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?