Некалькі крымінальных спраў за крадзяжы распачатыя Мінскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да двух жыхароў раёна. 

Як паведамляе Мінскае РУУС, у вёсцы Ляскоўка на працягу апошніх трох месяцаў рэгістраваліся крадзяжы з дамоў і катэджаў, што будуюцца, дачных участкаў. Удалося выявіць, што ўчыніў іх 26-гадовы раней судзімы жыхар пасёлка Вопытны, іншым разам з дапамогай 35-гадовага мясцовага жыхара. Хаўруснікі ўладкоўваліся рознарабочымі на будаўнічыя аб'екты і прыглядаліся да іх. Ноччу пранікалі ў пабудовы, ускрываючы вокны і ўзломліваючы ўваходныя дзверы. Забіралі ўсё самае каштоўнае — электраінструменты і будаўнічыя матэрыялы. Вывозілі крадзенае на веласіпедзе і хавалі ў лесе. Затым у розніцу і оптам збывалі ў суседніх вёсках. Папярэдне ўрон па шасці выяўленых эпізодах ацэньваецца не менш як у 60 млн рублёў. 

Пры ўчыненні апошняга крадзяжу мужчына пакінуў на месцы злачынства лом, за якім вырашыў вярнуцца. Супрацоўнікі Мінскага РУУС, што прыбылі на выклік, звярнулі ўвагу на грамадзяніна і затрымалі яго. Хутка быў выяўлены і затрыманы хаўруснік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?