У пачатку года насельніцтва захоўвала ў беларускіх банках ашчаджэнняў на агульную суму 134 трыльёны рублёў. 29% ад гэтых грошай ляжалі ў рублях, рэшта — у замежнай валюце.

Сапраўдныя лічбы крыху іншыя, бо ў пачатку года афіцыйны курс, па якім пералічваліся дэпазіты, адрозніваўся ад рынкавага.

Грошы размеркаваныя па тэрыторыі Беларусі няроўна. 45% дэпазітаў належаць мінчукам. На кожнага мінчука ў пачатку года прыходзіўся 31 мільён рублёў укладаў ($2600 па тагачасным афіцыйным курсе).

Жыхары іншых рэгіёнаў значна бяднейшыя.

Рэгіён Сярэдні  дэпазіт
эквівалент у рублях эквівалент у далярах
Мінск 30 939 944 $2600
Гродзеншчына 11 685 636 $982
Гомельшчына 11 026 123 $927
Віцебшчына 10 769 545 $905
Брэстчына 9 882 065 $830
Магілёўшчына 9 601 139 $807
Міншчына 6 712 338 $564

Дадзеныя на пачатак 2015 года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?