У Мінску на гэтых выхадных праз спякоту абмежаванае правядзенне масавых мерапрыемстваў. Такое рашэнне прынята 6 жніўня на пасяджэнні камісіі па надзвычайных сітуацыях у Мінгарвыканкаме, паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.

Прадухіляючы з'яўленне пажараў і пацярпелых ад цеплавых удараў грамадзян, камісія вырашыла абмежаваць правядзенне масавых мерапрыемстваў на адкрытых тэрыторыях (пры магчымасці — адмяніць іх). Калі правядзенне мерапрыемства неабходнае, яго арганізатары абавязаныя прывезці на яго бутыляваную ваду ў дастатковай колькасці.

Апрача таго, на тэрыторыі сталіцы забаронена выкарыстанне адкрытага агню і піратэхнічных вырабаў. Для прадухілення гібелі людзей на вадзе будзе ўзмоцнены кантроль за станам месцаў масавага адпачынку.

Паведамляецца, што ГУУС Мінгарвыканкама і Мінскаму гарадскому ўпраўленню МНС даручана ўзяць на кантроль выкананне гэтых патрабаванняў грамадзянамі, а галоўнаму санітарнаму ўрачу сталіцы — забяспечыць маніторынг якасці вады ў вадаёмах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?