Хата Алеся Пушкіна ў Бабры (усход Мінскай вобласці).

Хата Алеся Пушкіна ў Бабры (усход Мінскай вобласці).

«Гляджу [на прэзідэнцкую кампанію] і вельмі хачу, каб, па-першае, усё прайшло вельмі спакойна, і, па-другое, каб [Бог даў] «рвущемуся к власти навластвоваться всласть», — сказаў мастак Алесь Пушкін у інтэрв'ю радыё «Свабода». — Я вось што думаю: пройдзе яшчэ 5 год, і можна будзе да 25-гадовага юбілею кіраваньня Лукашэнкі завезьці да ягонай рэзыдэнцыі тачку ружаў. Хацелася б зрабіць гэты пэрформанс. У параўнаньні зь іншымі дзеячамі, напрыклад, Пуціным ці Януковічам, ён заслугоўвае кветак. Калі да 2020 году краіна застанецца сувэрэннай, калі зьменшыцца ўзровень сьмяротнасьці, павысіцца дэмаграфічны прырост, калі павысяцца эканамічныя паказьнікі. Галоўнае, каб ня здарылася наадварот — каб тут не было «зялёных чалавечкаў», расейскага рубля, расейскай вайсковай тэхнікі, тады будзе жах…Трэба, каб запрацавалі мэханізмы, у выніку якіх сувэрэнітэт Беларусі быў бы несумнеўны, як у Польшчы ці Швэцыі. Але пакуль я вельмі трывожуся за незалежнасьць Беларусі», — падсумоўвае Пушкін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0