Тбілісі спадзяецца аднавіць дыялог з самаабвешчананымі рэспублікамі, што адкалоліся ад яе, заявіў прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Гарыбашвілі, ушанаваўшы памяць загінулых у расейска-грузінскім канфлікце жніўня 2008 года.

У пятніцу, 7 жніўня, з дня пачатку канфлікту прайшло 7 гадоў.

«Зразумела, мы павінны працягнуць праводзіць разумную палітыку з Расіяй, але ў той жа час быць прынцыповымі, бо гэта нашы тэрыторыі і грузінскі народ ніколі не змірыцца з жыццём без абхазаў і асецін», — заявіў прэм'ер.

«Сёння акупацыя Абхазіі і Цхінвальскага рэгіёну, зразумела, працягваецца, і наш урад з дапамогай разумнай палітыкі спрабуе спыніць гэты працэс. Для нас галоўнае — мір і стабільнасць. Калі мы хочам вярнуць страчаныя тэрыторыі і жыць разам з нашымі абхазскімі і асецінскімі братамі, гэта трэба зрабіць шляхам мірных перамоваў», - сказаў Гарыбашвілі.

Расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў таксама ў суботу зрабіў заяву ў сувязі з угодкамі вайны.

«Сем гадоў аддзяляюць нас ад агрэсіі Грузіі супраць Паўднёвай Асеціі. У ноч з 7 на 8 жніўня 2008 рэгулярная грузінская армія, выкарыстоўваючы цяжкую артылерыю, танкі, авіяцыю, нанесла страшны ўдар па жылых дамах, бальніцах, школах Цхінвала. За некалькі гадзін былі забітыя і параненыя тысячы людзей. Загінулі расійскія міратворцы, якія ў адпаведнасці з мандатам ААН былі закліканыя забяспечваць мір», — напісаў Мядзведзеў у сябе ў Фэйсбуку.

«Сёння мы дапамагаем наладзіць спакойнае і бяспечнае жыццё ў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі», — дадаў расійскі прэм'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?