Беларусь, Казахстан і краіны Балтыі дапамагаюць краінам Захаду танна і лёгка абыходзіць расійскае харчовае эмбарга. Пра гэта рэсурсу forbes.ru заявіў гендырэктар пецярбургскага ЗАТ «Рускі лагістычны правайдэр» Руслан Кіс.

«Сёння каля 40-50% тавараў з санкцыйных спісу ў РФ трапляюць праз Беларусь і Казахстан. Яшчэ істотная частка [забароненага імпарту] у краінах Балтыі з іспанскай, нямецкай, італьянскай і г.д. робіцца егіпецкай, пакістанскай, сербскай і г.д.» — сказаў Кіс.

Змена маркіроўкі пастаўленая на паток і абыходзіцца імпарцёрам нядорага. Па словах Кіса, пакет дакументаў для партыі забароненай садавіны ці гародніны ў Беларусі каштуе 5 тысяч даляраў. «За 300 000 [расійскіх] рублёў на працягу пары гадзін польскія яблыкі стануць у вас хоць сербскімі, хоць аргентынскімі або ізраільскімі. У Клайпедзе канадскія крэветкі за 5 тысяч еўра стануць бангладэшскімі. І ўсе дакументы (ад беларусаў, ад прыбалтаў) будуць нібы арыгінальныя — фіта- і ветэрынарныя сертыфікаты на паперы з вадзянымі знакамі», — кажа расійскі эксперт.

Тое, што імпарцёры знаходзяць шчыліны ў эмбарга, прызнаюць і лабісты расійскіх таваравытворцаў. «Экспарт літоўскіх малочных прадуктаў ва Узбекістан у снежні павялічыўся ў 19 разоў, але спажыванне не вырасла, — распавядае Марыя Жэбіт, дырэктар па сувязях з грамадскасцю і дзяржорганамі Нацыянальнага саюза вытворцаў малака («Саюзмалако»). — Гэта сведчыць пра тое, што ўсе гэтыя прадукты ўвозіліся ў Расію. Праз іншыя краіны СНД і праз Мытны саюз -і Казахстан і Беларусь -і таксама праходзяць пастаўкі забароненай прадукцыі. Гэты працэс складана адсочваць і кантраляваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?