Пікет па зборы подпісаў у падтрымку Таццяны Караткевіч, на якім прысутнічала сама прэтэндэнтка ў кандыдаты, адбыўся раніцай 8 жніўня на Цэнтральным рынку горада.

фота Юрыя Піваварчыка

фота Юрыя Піваварчыка

З'яўленне мінскага палітыка ажывіла цікавасць да пікету. Жыхары горада актыўна цікавіліся яе праграмай, задавалі пытанні, дыскутавалі. За 30 хвілін, пакуль Караткевіч прысутнічала на пікеце, было сабрана больш за 30 подпісаў. Усяго за паўтары гадзіны працы пікета за яе кандыдатуру падпісаліся 103 чалавекі, паведаміў Ігар Маслоўскі, каардынатар ініцыятыўнай групы па г. Брэсце.

Падчас сустрэчы кіраўніцтва рынку спрабавала забараніць сталічным і мясцовым журналістам праводзіць фота і відэаздымку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?