Крымінальная справа за пагрозу забойствам распачатая ў дачыненні да жыхара Гродна.

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, некалькі дзён таму жыхарка абласнога цэнтра выклікала міліцыю з-за канфлікту з мужам. Аператыўнікі выехалі на месца і выявілі, што ў жанчыны на шыі сляды ран ад задушвання. У ходзе далейшага расследавання высветліліся новыя акалічнасці здарэння.

Днём раней муж прыйшоў з працы дадому п'яным. На гэтай глебе паўстаў канфлікт. Мужчыну абурыла незадаволенасць жонкі, і ён стаў спаганяць злосць на ёй. Падчас канфлікту жанчына выбегла на балкон, дзе стала крычаць аб дапамозе. Крыкі яшчэ больш раззлавалі мужа, і ён стаў прымяняць фізічную сілу. Мужчына спрабаваў задушыць жанчыну і выкінуць яе з балкона, але, зрабіць гэта ў яго не атрымалася. Канфлікт скончыўся нязначнымі пашкоджаннямі для жонкі.

Як высветлілася, у 2009 годзе мужчына ўжо быў судзімы за хуліганства. Праўда, судзімасць ўжо пагашаная і на ўліку ён не знаходзіўся. Пасля канфлікту мера стрымання ў дачыненні да нядбайнага сем'яніна не абіралася. Аператыўнікі ацанілі дзеянні мужчыны як пагрозу забойствам. Згодна з артыкулам 186 КК за дадзенае правапарушэнне яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?