2 сакавіка а 13 гадзіне Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту запрашае на сапраўдную беларускую Масленіцу. Рыхтуюцца гульні й забавы, народныя сьпевы й танцы. Можна будзе пакатацца на на конях і пагушкацца на арэлях, а калі пойдзе сьнег — знойдуцца і санкі!

Госьці строчыцкага музэю пабачаць выступленьне кірмашовага тэатру, пачастуюцца духмаянымі блінцамі, а дзеткі змогуць паспаборнічаць у майстраваньні найлепшай масьленічнай лялькі.

І вядома, не абыдзецца без магічнага карагоду й спальваньня пудзіла Марэнчы. Калі хочаце пазбавіцца ад старых праблем і турбот — прыносьце старыя рэчы, якія можна спаліць на вогнішчы.

Паводле etna.by

Даведкі па тэлефонах:
(017) 209‑41‑63
(017) 507‑69‑37
Адпраўленьне прыгарадных аўтобусаў ад ст. «Паўднёва-заходняя»
у 10:00, 10:28, 11:40, 12:00, 12:20
Дарога да музэю займае каля паўгадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0