У эфіры «Беларусь-1» былі агучаныя прамежкавыя вынікі збору подпісаў у падтрымку патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты.

фота БелаПАН

Віктар Цярэшчанка сцвярджае, што набраў 105 тысяч подпісаў.

Адметна, што па стане на 6 жніўня ў Цярэшчанкі «было» 65 тысяч подпісаў.

Іншы спарынг-партнёр Аляксандра Лукашэнкі, Сяргей Гайдукевіч, дэкларуе 87 тысяч подпісаў.

Штаб Таццяны Караткевіч называе лічбу 75 тысяч, атаман Улаховіч — 72 тысячы чалавек.

У Сяргея Калякіна і Анатоля Лябедзькі лічбы меншыя — 54 тысячы і 42 тысячы адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0