У дзень 70-годдзя ядзернай бамбардзіроўкі японскага горада Нагасакі Папа Францыск заклікаў накласці поўную забарону на ядзерную зброю.

Звяртаючыся да прысутных на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане падчас нядзельнай казані кіраўнік Каталіцкай царквы, пантыфік сказаў, што ў вайне бываюць толькі пераможаныя і што адзіны спосаб перамагчы ў вайне заключаецца ў тым, каб не весці яе.

Паводле яго слоў, бамбардзіроўкі 6 і 9 жніўня 1945 Хірасімы і Нагасакі сталі сімвалам неабсяжнай разбуральнай моцы чалавека, калі ён няправільна выкарыстоўвае дасягненні прагрэсу ў навуцы і тэхналогіях.

Тым часам у самім Нагасакі праходзяць жалобныя мерапрыемствы, прысвечаныя 70-й гадавіне ядзернага ўдару, нанесенай па горадзе ВПС ЗША.

Па меншай меры 70 тысяч чалавек загінулі ў Нагасакі ў выніку бамбардзіроўкі, якая адбылася праз тры дні пасля ядзернага ўдару па Хірасіме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?