28 лютага адбылася сустрэча двух кандыдатаў у прэзыдэнты на выбарах 2006 года Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Казуліна.

Нягледзячы на знявольванне і гора, якое напаткала Аляксандра Казуліна, ён не застаецца ў баку ад праблем краіны.

Палітыкі абмеркавалі сітуацыю ў краіне, а таксама магчымыя варыянты развіцця падзей.

У прыватнасці закраналася тэма сённяшняга стану дэмакратычных сіл і пошук новых магчымасцей для іх узмацнення.

Кіруючыся ўласнай адказнасцю за лёс краіны Аляксандр Казулін і Аляксандр Мілінкевіч, дамовіліся і надалей працаваць сумесна дзеля будучага Беларусі.

milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0