25 красавіка Аляксандр Мілінкевіч прыедзе ў Гомель для ўдзелу ў канферэнцыі па чарнобыльскай тэматыцы. Пра гэта паведаміў кіраўнік штаба аб'яднаных дэмакратычных сілаў Віктар Карніенка.
З нагоды 20-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС дэмакратычныя арганізацыі планавалі правесці 25 красавіка мітынг у Гомелі. Але Гомельскія ўлады яго забаранілі. Таму было прынята рашэнне, не праводзіць несанкцыянаванага мітынгу, а правесці канферэнцыю.
"Першапачаткова планавалася, што палітычныя лідэры возьмуць удзел у акцыі, калі яна будзе дазволена. У адваротным выпадку іх могуць затрымаць. Тады 26 красавіка яны не змогуць узяць удзел у "Чарнобыльскім шляху" ў Менску", - зазначыў В. Карніенка.