Біятланісты Дар'я Домрачава і Оле-Эйнар Б'ёрндален наведалі таварыскі матч «Валерэнгі» і мадрыдскага «Рэала» ў сталіцы Нарвегіі.

Дар'я Домрачава і Оле-Эйнар Б'ёрндален наведалі таварыскі матч мадрыдскага «Рэала» і «Валерэнгі», які прайшоў у Осла. Зорная пара была заўважаная фатографамі на VIP-трыбуне, паведамляе Прессбол.

Сам матч завяршыўся ўнічыю — 0:0.

На мінулым тыдні, на наступны дзень пасля свайго 29-га дня нараджэння, Дар'я Домрачава абвясціла, што прапусціць сезон. Перадсезонныя планы біятланісткі парушыліся пасля таго, як яна перахварэла на монануклеоз.

Пасля выздараўлення спартсменка прыступіла да трэніровак у ашчаджальным рэжыме, сумяшчаючы заняткі з рэабілітацыяй. Але ў выніку ўсё ж вырашыла, што для поўнага аднаўлення лепш зрабіць паўзу ў кар'еры, дадае Tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0