У Беларусі месячная мінімальная заработная плата (МЗП) за ліпень гэтага года індэксуецца на 5,1% і складае Br2 млн 180 тыс. 126, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Устаноўлены пастановай Савета Міністраў ад 9 снежня 2014 года нумар 1151 памер месячнай мінімальнай заработнай платы (з 1 студзеня - Br2 млн 100 тыс. 100) за ліпень індэксуецца на 5,1%, паколькі індэкс спажывецкіх цэн за ліпень перасягнуў пяціпрацэнтны парог да месяца яе ўстанаўлення (студзень 2015 года). МЗП - дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт у галіне аплаты працы, які наймальнік абавязаны прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за работу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці рабочага часу пры выкананні абавязкаў работніка, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора.

Грашовыя даходы (заработная плата, дзяржаўныя стыпендыі навучэнцам, стыпендыі клінічным ардынатарам, стыпендыі работнікам, накіраваным на павышэнне кваліфікацыі, перападрыхтоўку, стажыроўку на вочнай (дзённай) форме навучання ў іншы населены пункт), што атрымліваюцца з бюджэтных крыніц, за ліпень бягучага года не індэксуюцца, бо індэкс спажывецкіх цэн за ліпень не перасягнуў пяціпрацэнтны парог да месяца іх аднаразовага перагляду (сакавік 2015 года).

Заработная плата дзяржаўных служачых і прыраўнаваных да іх асоб, грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых, асоб радавога і начальніцкага складу, грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, сувораўцаў, выхаванцаў воінскіх часцей, курсантаў ваенных навучальных устаноў індэксуюцца, як і ў папярэднім месяцы, на 6,6 працэнта, паколькі індэкс спажывецкіх цэн за ліпень не перасягнуў пяціпрацэнтны парог да месяца іх папярэдняй індэксацыі (люты 2015 года).

Устаноўленыя ад базавай велічыні дапамогі па беспрацоўі і стыпендыі грамадзянам у перыяд прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па накіраванні органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта не індэксуюцца, паколькі індэкс спажывецкіх цэн за ліпень не перасягнуў пяціпрацэнтны парог да месяца іх аднаразовага перагляду (студзень 2015 года).

Насельніцтву, якое атрымлівае даходы на тэрыторыі рэспублікі з іншых крыніц, кампенсацыя страт ад інфляцыі ажыццяўляецца па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі (пагадненнямі).

Грашовыя даходы насельніцтва за ліпень, што падлягаюць індэксацыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, індэксуюцца ў межах Br1 млн 569 тыс. 130 - 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, дзеючага на момант індэксацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?