Ён кіраваўся ў Берасьце на сустрэчу з гараджанамі.
Першы раз аўтамабіль затрымалі каля Івацэвічаў. Палітык дастаўлены ў Івацэвіцкі РУУС. Міліцыя сьцьвярджала, што нібыта раней вадзіцель аўтамабіля праігнараваў патрабаваньне супрацоўнікаў ДАІ спыніцца.
Пазьней Мілінкевіча затрымлівала міліцыя ў Бярозе й Жабінцы.
А ў Берасьці пасьля сустрэчы, на якую сабралася каля ста чалавек, яго затрымалі зноў, прычым у апэрацыі бралі ўдзел дзясяткі міліцыянтаў. Мілінкевіч адмовіўся даваць пісьмовыя паказаньні ў пастарунку.