У Нацыянальным антытэрарыстычным камітэце Расіі паведамілі аб спецаперацыі ва Унцукульскім раёне Дагестана, падчас якой былі забітыя чатыры чалавекі.

Расійскія СМІ са спасылкай на крыніцы перадалі, што падчас спецаперацыі забіты кіраўнік групоўкі «Імарат Каўказ» Магамед Сулейманаў, таксама вядомы пад імем Абу Усман Гімрынскі.

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль не паступала.

Магамед Сулейманаў стаў кіраўніком прызнанай у Расіі тэрарыстычнай групоўкі «Імарат Каўказ» у маі гэтага года пасля таго, як падчас спецаперацыі быў забіты ранейшы кіраўнік чачэнскіх сепаратыстаў Аліасхаб Кебекаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?