У Лідзе пьянка скончылася смерцю аднаго з членаў застолля. Загінуў хлопец 1990-га года нараджэння. Ён выпіў і праз рэўнасць зладзіў скандал. Дзяўчыне, якую ён раўнаваў, пад руку трапіў кухонны нож. Нажом яна пашкодзіла хлопцу артэрыю. Міліцыю выклікаў яшчэ адзін удзельнік застолля. Прыкладна праз гадзіну паранены памёр у бальніцы.

Класічны выпадак, калі ва ўсім вінаваты алкаголь, пракаментаваў намеснік начальніка Лідскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Валерый Калодка.

Крымінальная справа ўзбуджаная па ч.3 ст.147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?