Матч плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — «Партызан» (Сербія) пройдзе 18 жніўня на «Барысаў-Арэне» і пачнецца ў 21.45. 

Квіткі будуць падзеленыя на чатыры катэгорыі і будуць каштаваць 80, 120, 180 і 200 тыс. рублёў, паведамляе афіцыйны сайт беларускага клуба.

Так, да 1-й катэгорыі (200 тыс.) адносяцца сектары А4 (шэрагі 10—22), B1 (шэрагі 10—22);

да 2-й катэгорыі (180 тыс.): сектары А3 (шэрагі 4—22), А4 (шэрагі 4—9), B1 (шэрагі 4—9), B2 (шэрагі 4—22), F1, E4 - 180 000 рублёў;

да 3-й: сектары А2 (шэрагі 3—22), B3 (шэрагі 3—22), F2, F3, E3, E2 — 120 000 рублёў;

4-я: сектары A1, А2 (шэрагі 1—2), А3 (шэрагі 1—3), А4 (шэрагі 1—3), B1 (шэрагі 1—3), B2 (шэрагі 1—3), B3 (шэрагі 1—2), B4, C1, C2, D2, D3, F4, G1, G2, H1, H2, H3 — 80 000 рублёў.

З серады па суботу ўключна будзе арганізавана рэалізацыя білетаў для ўладальнікаў абанементаў на хатнія матчы ФК БАТЭ ў сезоне-2015. У пятніцу і суботу будзе ажыццяўляцца продаж квіткоў таксама для заўзятараў, якія наведалі гульню БАТЭ — «Дынама» Мінск.

Пачынаючы з нядзелі, 16 жніўня, стартуе рэалізацыя білетаў для астатніх заўзятараў. Квота — два квіткі ў адны рукі.

Білеты можна набыць у касах «Барысаў-Арэны», а таксама ў Мінску, у офісе кампаніі Ticketpro (вул. Машэрава, 25).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0