ДТЗ адбылося каля 16.30 за МКАД, непадалёк ад перакрыжавання з вуліцай Ротмістрава (р-н Шабаны). Матацыкл сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем «Рэно Лагуна». Байкер рухаўся ў бок Мінска, а ў спадарожным кірунку ішоў «Рэно», за рулём якога быў мужчына 1975 года нараджэння. Кіроўца легкавіка патлумачыў інспектарам ДАІ, што паспеў толькі пачуць роў матора матацыкла, пасля чаго адбыўся ўдар у заднюю частку машыны і шафёр пабачыў падаючага байкера.

Легкавік развярнула на 45 градусаў, задняя частка пайшла налева. Матацыкл адкінула ўправа і ён ляжаў на лініі разметкі. Сам матацыкліст пераляцеў праз машыну і ўпаў у пяці метрах спераду. Ён загінуў на месцы, перадае Onliner.by

Афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў заявіў, што па факце ДТЗ з загінулым матацыклістам распачата крымінальная справа: «Следча-аператыўная група працуе на месцы дарожна-транспартнага здарэння з удзелам аўтамабіля Renault і матацыкла Kawasaki, якія рухаліся ў спадарожным напрамку ў адной паласе на Партызанскім праспекце «. Першапачатковымі следчымі дзеяннямі ўстаноўлена, што наезд здзейснены матацыклам, удар прыйшоўся ў заднюю частку аўтамабіля. У выніку ДТЗ 26-гадовы кіроўца Kawasaki загінуў, 40-гадовы кіроўца Renault не пацярпеў, распавёў Аляксандр Герасімаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?