Персаналам УП «Мінскія кабельныя сеткі» выяўлена прычына сённяшняга адключэння электрычнасці на некалькіх цэнтральных вуліцах Мінска.

Да гэтага прывяло пашкоджанне кабельнай лініі пры вытворчасці земляных работ, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыйных тэхналогій ДВА «Белэнерга».

«У выніку абыходу трасы кабельнай лініі 35 кВ, якае сілкуе падстанцыю «Цэнтральная», выяўлена пашкоджанне гэтай лініі пры вытворчасці земляных работ (раскопак) будаўніча-мантажнай арганізацыяй», — распавялі спецыялісты.

11 жніўня каля 15.30 адсутнічала электраэнергія па вуліцах Няміга, Інтэрнацыянальная, Камуністычная, Кірава, Леніна, Камсамольская і іншых. У 16.03 усе спажыўцы былі падлучаныя да рэзервовага сілкавання. Аператыўным службам спатрэбілася менш за трыццаць хвілін для аднаўлення электразабеспячэння спажыўцоў.

На Нямізе спыніўся рух тралейбусаў.

На Нямізе спыніўся рух тралейбусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?