У Вярхоўную раду Украіны унесены законапраект аб перайменаванні ўкраінскіх капеек у рублі.

У паведамленні на сайце прэзідэнцкага Блока Пятра Парашэнкі ўдакладняецца, што законапраект занесены дэпутатам парламенцкай фракцыі блока Алегам Мусіем. Сваю ініцыятыву дэпутат абгрунтаваў неабходнасцю аднаўлення гістарычнай справядлівасці.

Дэпутат сцвярджае, што гістарычна меншая ў адносінах да грыўні грашовая адзінка ў Кіеўскай Русі называлася рублём. Капейкі ж, па словах Мусія, з'явіліся ва Украіне толькі пасля здабыцця краінай незалежнасці і абвяшчэння грыўні асноўнай грашовай адзінкай.

«Прыняцце праекта закона адновіць гістарычную справядлівасць ва ўжыванні назвы рубля як меншай часткі грашовай адзінкі ва Украіне — грыўні», - адзначыў Мусій.

Грыўняй у Кіеўскай Русі называлі злітак срэбра, які выкарыстоўваўся ў якасці грошай. Рубель жа, згодна з Вялікай савецкай энцыклапедыяй, сапраўды першапачаткова абазначаў частку, адсечаную ад грыўні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?