Амброж Баец-Ліпайнэ, оперны спявак са Славеніі, апублікаваў відэа, на якім яму робяць аперацыю на мозгу ў Нідэрландах.

У спевака знайшлі пухліну галаўнога мозгу (гліабластому). Падчас трэпанацыі чэрапу пад мясцовым наркозам дактары папрасілі яго спяваць, каб кантраляваць аперацыю і пазбегнуць праблем пасля працэдуры.

Тэнар спеў першы і апошні куплеты «Gute Nacht» з цыклу Франца Шуберта «Зімовы глях». Аперацыя праходзіла яшчэ ў чэрвені 2014 года, але запісам Баец-Ліпайнэ падзяліўся толькі цяпер.

«Усё ішло нармальна да 2:40, а потым пачало станавіцца вельмі цікава, — піша Баец-Ліпайнэ. — Мінуў ужо год з лішнім, я пачуваю сябе нармальна працягваю кар’еру спевака».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?