У тым, дзе раней жыла экс-кіраўнік Нацбанка, сакрэту не было. «Наша Ніва» не аднойчы згадвала месца ў Драздах.

Вядома, што ўчастак у 15 сотак быў выдзелены Надзеі Ермаковай яшчэ ў сярэдзіне 2000-х. Разам з ёй побач будаваліся і іншыя чыноўнікі, бізнэс- і спортэліта. Пазней гэты дом быў перапісаны на старэйшую дачку Наталлю Чэпікаву. Тым не менш, Надзея Андрэеўна так і засталася ў элітнай прыватнай забудове, атрымаўшы яшчэ 15 сотак і пабудаваўшы сабе яшчэ адзін дом на першай берагавой лініі ў вёсцы Вяснінка, пра якую ўжо не раз пісалі.

Цяпер дом у Ізумрудным завулку здаецца ў доўгатэрміновую арэнду з усёй мэбляй і бытавой тэхнікай. 

На 15 сотках у гаспадароў гэтага дома знаходзіцца невялікі ставок з прэснай вадой з дарожкай, брукаванай каменем, зона для барбекю з печчу-камінам і ляжанкай.

Побач з зонай для адпачынку разбіты агарод з высокімі парасонамі кропу і іншай зелянінай, якую цяперашнія гаспадынькі вырошчваюць, «каб да стала была свая зеляніна». Тут жа пасаджаны малады фруктовы садок.

У аб'яве ўказана, што катэдж двухузроўневы, плошчай 336 квадратных метраў. Адзін з шасці пакояў адведзены пад гасціную з камінам і канапавай зонай. На каміне заўважана рамка-дрэва з сямейнымі фотаздымкамі. Разгледзець, хто на іх, складана. Затое не выклікае сумненняў партрэт на камодзе, на якім сама экс-кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова.

Над тэлевізарам на паліцы стаіць вясельнае фота адной з дачок, акуратна расстаўленая калекцыя лялек — такіх параўнальна нядаўна прадавалі ў шапіках «Белсаюздруку». Трохі вышэй стаяць фігуркі сланоў і вярблюдаў.

На другую фатаграфію патрапілі абедзенны стол і кот.

У кабінеце стаіць скураны гарнітур, на працоўным стале — фірмовы каляндар Нацбанка. Такі ж каляндар можна было заўважыць і на працоўным стале Надзеі Андрэеўны ў Нацбанку, калі там быў дзень адчыненых дзвярэй. Дарэчы, тады галоўная банкірша краіны назвала драўлянае, абабітае тканінай крэсла «каралеўскім».

— Гэта каралеўскае крэсла. А я не каралева. Гэта крэсла сёння проста паставілі для карцінкі, каб было прыгожа. Але я такія не люблю, — казала ў інтэрв'ю TUT.BY Надзея Ермакова.

На сцяне, там, дзе ў дзяржструктурах звычайна вешаюць іншы партрэт, тут, дома — здымак Мэрылін Манро.

Мяркуючы па акне ў столі, спальня знаходзіцца на другім паверсе. Тут усё сціпла.

Як мяркуецца, на другім паверсе знаходзяцца і два дзіцячыя пакоі.

На сайце ўказаны кошт за арэнду гэтага дома: за месяц трэба будзе заплаціць шэсць тысяч даляраў.

Абвестка з'явілася ў інтэрнэце яшчэ да таго, як Мінгандлю строга забараніў ўказваць цэны ў валюце. У беларускіх рублях цяпер кошт арэнды гэтага дома быў бы каля 96 мільёнаў у месяц.

Так выглядае дом з боку вуліцы. Фота: Яўген Ерчак, TUT.BY

Так выглядае дом з боку вуліцы. Фота: Яўген Ерчак, TUT.BY

Журналісты патэлефанавалі на пазначаны у абвестцы нумар, пацікавіліся, ці здаецца дагэтуль гэты дом. Дарэчы, катэдж прапаноўвалі ў арэнду і летась, але кошт быў яшчэ вышэйшым — 7,5 тысячы даляраў.

— У дадзены момант мы перадумалі здаваць дом, ці будзе ён здавацца надалей — не магу дакладна сказаць, — адказалі нам на званок.

Тым часам другі дом экс-кіраўніка Нацбанка, які знаходзіцца на першай берагавой лініі ў Вяснінцы, ужо дабудаваны. Фота: Яўген Ерчак, TUT.BY

Тым часам другі дом экс-кіраўніка Нацбанка, які знаходзіцца на першай берагавой лініі ў Вяснінцы, ужо дабудаваны. Фота: Яўген Ерчак, TUT.BY

Суседзі тут — не менш уплывовыя домаўладальнікі: бізнэсмен Аляксандр Шакуцін, тэнісістка Вікторыя Азаранка, намеснік старшыні Беларускай федэрацыі тэніса Сяргей Цяцерын і іншыя.

* * *

Адстаўка Надзеі Ермаковай. «Яна вырасла ў хаце без электрычнасці, а была кіраўніцай Нацбанка»

* * *

Дразды №2: поўны спіс чыноўнікаў, якім раздалі зямлі на $10 мільёнаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?