Фота: Jerry McBride, Durango Herald

Фота: Jerry McBride, Durango Herald

Рака Анімас у штаце Каларада, ЗША, афарбавалася ў кіслотна-аранжавы колер пасля ўцечкі таксічных рэчываў з закінутых шахт 5 жніўня. Стан вады атрымалася вярнуць да нормы толькі праз тыдзень, паведамляе Reuters.

У раку трапіла больш за 11 млн літраў адкідаў з залатых шахт. Вада займела завышаную канцэнтрацыю мыш’яку, волава, жалеза, алюмінію, кадмію, цынку і іншых рэчываў. Вада з ракі стала непрыдатнай для піцця — а яна была галоўнай крыніцай вады для некалькіх дзясяткаў тысяч людзей.

Адказнасць на сябе ўзяла Агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя (EPA), якое праводзіла работы па ачыстцы закансерваваных шахт.

Фота: San Juan Basin Health Department

Фота: San Juan Basin Health Department

Фота: Michael Constantine, The Durango Herald

Фота: Michael Constantine, The Durango Herald

Фота: Geoff Liesik, The Deseret News

Фота: Geoff Liesik, The Deseret News

Ваду атрымалася ачысціць праз серыю штучных сажалак, у якіх асядалі шкодныя рэчывы. Пацярпелых ад атручання няма, EPA сцвярджае, што значнай шкоды навакольнаму асяроддзю не ўчынена, забруджанне не дайшло да грунтавых вод.

У курорце Дуранга, найбольш пацярпелым ад забруджання, ужо можна аднаўляць забор вады з ракі, але EPA заклікае правяраць калодзежы ў радыусе 1,6 км ад ракі на прадмет шкодных рэчываў.

Тут і ніжэй фота: Brent Lewis, The Denver Post

Тут і ніжэй фота: Brent Lewis, The Denver Post

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?