Адэскі акруговы адміністрацыйны суд забараніў ЛГТБ-актывістам збірацца на «Марш роўнасці», прызначаны на 15 жніўня.

Пазоў у суд падаў выканаўчы камітэт Адэскага гарадскога савета, паведаміў «Думскай» прэс-сакратар фестывалю «Адэса Прайд» Кірыл Бадэлан.

«Мы да двух гадзін ночы былі ў судзе. Першапачаткова нам хацелі забараніць ўсе мерапрыемствы фестывалю, запланаваныя на 14—16 жніўня. Таксама збіраліся забараніць нават арганізатарам збірацца больш як па трое. Але пасля доўгіх спрэчак нам не дазволены толькі марш», — распавёў Кірыл Бадэлан.

Па словах Бадэлана, улады матывуюць адмову тым, што правядзенне мерапрыемства ўяўляе пагрозу спакою ў горадзе. Менавіта ў дні фестывалю квір-культуры ў Адэсе будзе шмат футбольных фанаў (14 жніўня на стадыёне «Чарнаморац» пройдзе матч «Шахцёр»—«Дняпро»).

Акрамя гэтага, арганізатарам дагэтуль не ўдалося знайсці замену памяшкання для свайго форуму: уладальнікі ў самы апошні момант адмовілі ў арэндзе. 

Сярод тэм, якія плануецца абмеркаваць на фестывалі «Адэса Прайд» — «Гей-турызм як элемент тэрытарыяльнага брэндынгу Адэсы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?