Манул, таксама вядомы як паласаў кот. Фота з сайта boredpanda.com

Манул, таксама вядомы як паласаў кот. Фота з сайта boredpanda.com

З эвалюцыйнага пункту гледжання каты аказаліся значна больш прыстасаванымі за сабак, пішуць швейцарскія навукоўцы ў часопісе PNAS. Толькі ў Паўночнай Амерыцы каты прывялі да вынішчэння 40 відаў сабак — сабакі ж не здолелі вынішчыць ніводны від катоў.

Каля 20 млн год таму каціныя з’явіліся ў Паўночнай Амерыцы. Яны аказаліся больш эфектыўнымі паляўнічымі, многія сабачыя засталіся без ежы. У выніку колькасць сабачых стала скарачацца, вымерла прынамсі 40 відаў.

Звычайна мяркуецца, што вызначальную ролю ў эвалюцыі мае клімат. Але даследаванне дзвюх тысяч скамянеласцей паказала, што клімат аказаўся меней уплывовым за катоў. У выпадку сабачых Паўночнай Амерыкі падобна, што галоўную ролю мелі каціныя, а дакладней, канкурэнцыя з імі за ежу.

Фота: Rex Features / HAP / Quirky China News

Фота: Rex Features / HAP / Quirky China News

Дакладная прычына перавагі катоў у эвалюцыі невядомая. Магчыма, самая страшная зброя катоў супраць сабак — кіпцюры.

Ваўкі, што дагэтуль жывуць у Амерыцы, у паляванні разлічвалі на хуткасць і вымотванне ахвяры доўгай пагоняй. Іншыя сабачыя, у тым ліку ўжо не жывыя, палююць з засады, як і каты. Ды каты могуць уцягваць кіпцюры, што робіць іх поступ бясшумным, сабачыя тым пахваліцца не могуць. З катоў не ўмеюць уцягваць кіпцюры толькі гепарды (рэкардсмены па хуткасці бегу ў жывёльным свеце) і суматранскія каты (адмыслоўцы ў рыбалцы).

Што цікава, папулярная фраза пра тое, што каты перамаглі сабак у інтэрнэце, не ёсць абсалютнай праўдай: як паказвае Google Trends, людзі значна часцей гугляць нешта пра сабак, чым пра катоў. Ды і людзі, як дэманструе апытанне Associated Press, больш любяць сабак, а не катоў. Але Business Insider прыводзіць цэлых пяць прычын таго, чаму жыццё «кашатнікаў» лепшае за «сабачнікаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?