Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 140 «Пра ўнясеньне дапаўненьняў і зьменаў у некаторыя ўказы Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі», які пашырыў рамкі дзяржаўнага рэгуляваньня і ўзмацніў кантроль у сфэры рыэлтарскай дзейнасьці.

Указам, у прыватнасьці, прадугледжана, што тарыфы на рыэлтарскія паслугі будуць фіксаванымі, усталёўваць іх будзе Савет Міністраў.

Гэтак, кошт рыэлтарскіх паслуг па садзейнічаньні пры ўкладаньні, выкананьні, спыненьні дамоваў куплі‑продажу аб’ектаў нерухомасьці будзе разьлічвацца ў працэнтных адносінах ад цаны аб’екта нерухомасьці, пазначанай у дамове куплі‑продажу аб’екта. Цэны на астатнія рыэлтэрскія паслугі будуць прывязаныя да базавай велічыні.

Для таго, каб арганізацыя магла атрымаць ліцэнзію на аказаньне рыэлтарскіх паслуг, цяпер трэба мінімум пяць рыэлтэраў, атэставаных міністарствам юстыцыі, а ня тры, як раней.

Арганізацыям забараняецца працаваць з рыэлтэрамі й агентамі на падставе грамадзянска‑прававых дамоў і дамоў у іншых рыэлтарскіх арганізацыях.

Дакумэнт дазволіць павысіць абарону правоў і інтарэсаў грамадзян пры аказаньні ім паслуг агентамі нерухомасьці, а таксама будзе спрыяць выкараненьню злоўжываньняў і парушэньняў у гэтай сфэры, — паведамляе БЕЛТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0