Улада5757

Лукашэнка: Калі мы недзе падставімся, з намі разбяруцца яшчэ хутчэй, як з Украінай

«Калі мы не зарыентуемся і дзесьці падставімся, то з намі разбяруцца яшчэ хутчэй, чым з Украінай. А захавацца мы можам, толькі калі мы разам і калі мы забяспечым унутраную стабільнасць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў ходзе візіту на Мінскі завод колавых цягачоў 14 жніўня.

Лукашэнка, словы якога прыводзіць яго прэс-служба, падкрэсліў, што ў цяперашні складаны час, калі ідзе перадзел свету і барацьба за сусветны ўплыў, галоўная задача — абараніць і захаваць краіну. «Як бы нам ні было цяжка, мы павінны захаваць мір у нашай краіне, няважна, з якім прэзідэнтам. Трэба каб былі мір і стабільнасць», — сказаў беларускі кіраўнік.

«Я адзінае, не жадаў бы, каб мы жылі на чужой зямлі, — заявіў ён. — Я жадаў бы, каб мы ніколі не хадзілі больш у лапцях і каб нас плёткай не сцягалі, як гэта заўсёды было ў нашай гісторыі».

Лукашэнка не лічыць цяпер галоўным жаданне народа зарплаты пабольш і працы паменш. Паводле яго слоў, цяпер пачаўся жорсткі перадзел свету, і калі раней свет дзялілі проста, то сёння ўсё значна складаней. «Увесь свет сёння, напрыклад, аб'яднаўся ў барацьбе з ІДІЛ. Усе ваююць супраць яго, — адзначыў афіцыйны лідар. — Але ніхто не падумаў аб тым, а як жа гэты ІДІЛ, дзе сабралі людзей з усяго свету, супрацьстаіць такім магутным дзяржавам, якія нібыта супраць яго ваююць?»

«І ломяць цэлыя дзяржавы. Заходняя кааліцыя на чале з Амерыкай не можа з імі справіцца. А чаму? А таму што з гэтай кааліцыі гэты ІДІЛ хтосьці фінансуе, ён камусьці выгадны, здагадайцеся самі з трох разоў, каму гэта выгадна.

Каб змяніць архітэктуру свету. Каб падзяліць багатыя вуглевадародам землі, а дакладней забраць сабе. Але не сваімі рукамі. А рукамі вось гэтых бедачынаў, якім у галаву ўбілі нейкія ідэі і яны ідуць, паміраюць, ваююць за нейкія грошы і сродкі», — сказаў Лукашэнка.

«Усё значна складаней, — падкрэсліў ён. — Ідзе перадзел свету. І зарплата — гэта вельмі важна. Але перад мной як прэзідэнтам стаіць задача абараніць краіну. Вось у гэтым бурным моры не наш карабель, а нашу лодку захаваць, каб яе не ўтапілі і яна не пайшла на дно».

«Мы вельмі проста разглядаем сітуацыю ва Украіне: нацыяналісты, фашысты, карупцыя і іншае. Гэта на паверхні, — прадоўжыў Лукашэнка. — Але ўспыхнула ж Украіна не толькі па ўнутраных прычынах. Так, яна была зручная, каб перавярнуць усё. Але за гэтай бойкай па адзін і па другі бакі стаяць моцныя свету гэтага. І вось як нам знайсці тое месца, каб уберагчы гэты лапік зямлі, можа, ужо не для сябе, а для нашых дзяцей — вось што сёння галоўнае».

Каментары57

Цяпер чытаюць

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries9

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Яўген Дудкін: Я быў сакрэтным супрацоўнікам КДБ. Але толькі да 2016 года33

Новы рэкорд? Тавараабарот паміж Расіяй і Беларуссю працягвае расці4

Russia Today праводзіць у Мінску школу для журналістаў. Прыехаў і Прыдыбайла7

Трамп хоча спыніць агонь ва Украіне да Вялікадня13

У Курскай вобласці УСУ разбілі калону расійскай элітнай брыгады пад сцягамі СССР16

У Саудаўскую Аравію прыляцела ўкраінская дэлегацыя4

Марзалюк пра новы гістарычны музей: Сустракаць наведвальнікаў будуць самыя важныя ў нацыянальнай гісторыі асобы11

Як выраслі цэны ў Беларусі за апошнія чатыры гады

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» заявіла, што хоча добрых стасункаў з Расіяй, і назвала яе вялікай дзяржавай31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries9

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць