За 14 жніўня расійскія сілы 175 разоў парушылі рэжым спынення агню, паведамляе прэс-цэнтр АТА ў Кіеве. 25 разоў баевікі ўжывалі артылерыю, 64 — мінамёты, 19 — рэактыўныя сістэмы залпавага агню БМ-21 «Град», 93 — стралковую зброю і гранатамёты.

Увечары асабліва шчыльныя абстрэлы ўкраінскіх пазіцый ішлі пад Данецкам, дзе расійскія сілы хочуць адсунуць лінію фронту ад Данецка ўглыб Украіны.

У выніку абстрэлаў у Дзяржынску Данецкай вобласці загінулі два шахцёры, ёсць ахвяры і ў іншых раёнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?