У Горадні й адначасова ў Брусэлі, Бухарэсьце, Любляне, Мадрыдзе, Парыжы, Празе, Нью‑Ёрку, Сан‑Паўла, Сафіі, Вэне й Вашынгтоне ў сераду 5 сакавіка стартуе сусьветны фэстываль дакумэнтальных фільмаў «Адзін сьвет‑2008», прысьвечаны праблеме абароны правоў чалавека.

Усе фільмы, якія будуць паказаныя ў Горадні, перакладзеныя на беларускую мову. Пачнецца фэстываль паказам дакумэнтальнай стужкі «Cuba libre!» («Свабодная Куба») а 18.30 у памяшканьні ТБШ па вул. Будзёнага 48а‑44

«Адзін сьвет» («Jeden svet») — адзін з найвядомейшых у сьвеце фэстываляў, прысвечаных правам чалавека. Ён ладзіцца чэскай арганізацыяй «People in Need». Сёлетні фэстываль — дзясяты па ліку. У Беларусі праводзіцца ўпершыню з ініцыятывы гарадзенскага руху «За Свабоду».

Паводле milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0