Не, Стыг Ларсан не ўваскрос, каб завяршыць свой цыкл Millenium, піша аглядальнік Meduza.io Галіна Юзэфовіч. — Проста яго ўдава выявіла ў стале памерлага мужа недапісаны раман, гонар завяршыць які выпала шведскаму журналісту і празаіку Давіду Лагеркранцу (самая вядомая кніга да гэтага часу - біяграфія футбаліста Златана Ібрагімавіча).

Афіцыйны сусветны рэліз чарговы «Дзяўчыны» («Дзяўчына, якая захрасла ў павуцінні») прызначаны на 27 жніўня (у Расіі, і Беларусі, кніга з'явіцца парай тыдняў пазней), а да таго часу забаронена нават пераказваць яе сюжэт - не кажучы пра тое, каб паведаміць, колькі ж адсоткаў тэксту засталіся ад самога Ларсана, а колькі - на сумленні Лагеркранца.

Адзінае, што вядома надзейна, — гэта што Мікаэль Блумквіст і Лісбет Саландэр зноў разам і расследуюць справу аб забойстве вучонага, спецыяліста ў сферы штучнага інтэлекту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0