Сёння на летняй тэрасы рэстарана «Сябры» прайшла дабрачынная акцыя, дзе 60 катоў і сабак чакалі свайго новага гаспадара.

Мэтай акцыі «Быць дабру» было выхаванне ў людзей пазітыўных пачуццяў у адносінах да жывёл, прыцягненне ўвагі да праблемы бяздомных жывёл, пошук сем'яў для бяздомных жывёл.

«Наша Ніва» зрабіла фотаздымкі некаторых жывёл, якія сваім поглядам шукаюць новых гаспадароў, якія будуць пра іх клапаціцца.

Нагадаем, што узяць жывёлу з прытулку можна, выбраўшы яе на сайце «Дабрачынны партал абароны і правоў жывёл Эгіда» і патэлефанаваўшы па нумарах на сайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?