Фота ТАСС.

Фота ТАСС.

Па факце збіцця намесніка кіраўніка Расійскага аўтарскага таварыства (РАТ) Андрэя Крычэўскага распачата крымінальная справа, «праводзіцца мерапрыемства для затрымання правапарушальнікаў», распавялі ў паліцыі, перадае ТАСС. Крычэўскі таксама ўзначальвае фірму грамзапісу «Мелодыя».

Супрацоўнікі пацярпелага звязваюць напад з прафесійнай дзейнасцю Крычэўскага: 17 жніўні пацярпелы павінен быў прысутнічаць на нарадзе ў Мінюсце РФ, прысвечанай стварэнню прафсаюза дзеячаў культуры Расіі.

Напад адбыўся ў ноч на 15 жніўня на Новаслабодскай вуліцы ў Маскве. Нападалі утрох. Яны зламалі Крычэўскаму рэбры, нос і нанеслі чэрапна-мазгавую траўму.

Крычэўскі быў шпіталізаваны ў бальніцу ім. Боткіна, але з-за пагаршэння стану яго пазней перавялі ў Цэнтральную клінічную бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?