У нядзелю, 16 жніўня, на штотыднёвым пасяджэнні ўрада Ізраіля кабінет міністраў зацвердзіў адмену візавага рэжыму з Беларуссю, паведамляе newsru.co.il.

Софа Ландвер, newsru.co.il

Софа Ландвер, newsru.co.il

У рамках пагаднення, грамадзянін адной краіны зможа ўехаць на тэрыторыю іншай краіны па нацыянальным пашпарце без неабходнасці ў візе. Знаходжанне на тэрыторыі іншай дзяржавы без візы не павінна перавышаць 90 дзён на працягу паўгода з даты ўезду.

Пагадненне падпісана тэрмінам на адзін год і будзе працягвацца аўтаматычна да таго часу, пакуль адзін з бакоў не паведамiць другому аб жаданні выйсці з пагаднення.

Адмена віз уступіць у сілу праз 90 дзён пасля абмену дыпламатычнымі граматамі аб завяршэнні працэдур ратыфікацыі пагаднення ў абедзвюх краінах.

Галасаванне па гэтым пытанні ізраільскім урадам павінна было адбыцца яшчэ 14 снежня 2014 г., аднак было адкладзена з-за перадвыбарнай кампаніі ў Кнесет 20-га склікання.

Дэпутат Кнесета ад партыі «Наш дом Ізраіль» Софа Ландвер, якая з'яўляецца сустаршынёй міжпарламенцкай асацыяцыі дружбы «Ізраіль-Беларусь», вітала зацвярджэнне ўрадам бязвізавага рэжыму паміж двума краінамі.

Софа Ландвер, у якасці міністра аліі і абсорбцыі падпісала ў верасні мінулага года ад імя Ізраіля пагадненне аб адмене віз у ходзе сустрэчы з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзімірам Макеем, яна сёння адзначыла, што гэта радасная навіна для ўсіх рэпатрыянтаў, якія змогуць без лішніх бюракратычных затрымак і выдаткаў наведаць родныя мясціны, з'ездзіць у Беларусь для адпачынку або па справах бізнесу.

Дэпутат ад НДІ падвергла крытыцы рашэнне прэм'ер-міністра зачыніць пасольства ў Мінску.

«Гэтая «эканомія на запалках», у пару астуджэння адносін Ізраіля з сусветнай супольнасцю, нанясе несумненны ўрон нашай краіне», — падкрэсліла Софа Ландвер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0