Тэлевядучая «Беларусь-1» Паліна Шуба пабралася шлюбам з 35-гадовым Валерыем Шапчыцам.
Выязная рэгістрацыя адбылася на беразе Свіслачы.
«Жаніх увайшоў у вароты у касцюме гусара», — пісалі ў інстаграме госці.
Сведкай на вяселлі была спявачка Вікторыя Алешка, у якасці сяброўкі нявесты запрасілі прызёрку Алімпійскіх гульняў Ксенію Санковіч (яна таксама часта з’яўляецца ў кампаніі Лукашэнкі).
Са старонкі жаніха Укантакце вядома, што ён вучыўся ў Акадэміі кіравання.
Валерый таксама выстаўляе свае здымкі падчас службы ў часці 3214 і настальгуе па Савецкім Саюзе. «ЧК НКВД нашыя дні», — падпісанае адно з яго фота.
* * *