Прадпрымальніку Ўладзімеру Шылу далі 15 сутак (судзьдзя Лапіна), Зьмітру Баньку -- трое сутак. Гэта ўжо другі 15-суткавы арышт Уладзімера Шылы з пачатку году.
Нагадаем, што ў нядзелю на Цэнтральнай плошчы гораду каля 300 чалавек сабраліся, каб выказаць сваё стаўленьне да сацыяльнай палітыкі ўладаў і салідарнасьць з індывідуальнымі прадпрымальнкамі. Спэцназ разагнаў акцыю.
Некалькі чалавек былі затрыманыя. Непаўналетніх, пасьля складаньня пратаколаў, адпусьцілі.
0
0
0
0
0
0