Фота з сайта bodyfullhd.com.br

Фота з сайта bodyfullhd.com.br

Дацкія медыкі даследавалі сувязь між узроўнем інтэлекту ў маладосці і фізічнымі здольнасцямі ў сталым узросце і распавялі пра вынікі ў часопісе Journal of Aging and Health.

Чым разумнейшым быў чалавек на пачатку самастойнага жыцця, тым больш яны змаглі прысесці і тым вышэй падскочыць у сталым узросце. Магчыма, разумнейшыя лепей разумелі інфармацыю пра сваё здароўе і спосабы заставацца здаровымі.

Даследчыкі праверылі інфармацыю пра здароўе 2848 дацкіх мужчын 1953 і 1959-1961 гадоў нараджэння, калі тым было 48-56 год, і параўналі яе са звесткамі пра ўзровень інтэлекту на пачатку самастойнага жыцця. Жанчыны ў даследаванні не разглядаліся.

Лішнія 10 балаў да IQ далі ў сярэднім дадатковы 1 см вышыні падскокаў і лішнія 1,1 прысяданняў за 30 секунд, а таксама падвысілі паказнікі моцы ў паясніцы і руках, лепшае на 3,7% трыманне раўнавагі.

Верагоднай прычынай сувязі фізічнага здароўя і інтэлекту навукоўцы называюць тое, што людзі з лепшым інтэлектам лепей разумеюць інфармацыю пра здароўе — як вынік яны больш трэніруюцца, правільней харчуюцца і вядуць здаравейшы лад жыцця.

Медыкі прапануюць зрабіць інфармацыю пра здароўе і спосабы яго захавання да старасці даступнай людзям з розным узроўнем інтэлекту. Але адзначаюць, што патрэбныя дадатковыя даследаванні механізмаў, што звязваюць узровень інтэлекту і здароўе, каб ведаць, як «атакаваць» тых, хто не ўспрымае інфармацыю пра здаровы лад жыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?