Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў прыезд расійскага лідара Уладзіміра Пуціна ў Крым выклікам усяму цывілізаванаму свету.

kremlin.ru

kremlin.ru

«Гэта выклік для цывілізаванага свету і працяг сцэнара нагнятання сітуацыі, які рэалізуюць расійскія вайскоўцы і іх наёмнікі на Данбасе. Такія паездкі азначаюць далейшую мілітарызацыю акупаванага ўкраінскага паўвострава і прыводзяць да яго яшчэ большай ізаляцыі. Толькі ў складзе Украіны Крым мае будучыню, у тым ліку турыстычную», — заявіў Парашэнка, падкрэсліўшы, што Крым з'яўляецца тэрыторыяй Украіны.

У панядзелак расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін прыбыў у Крым, дзе праводзіць пасяджэнне прэзідыума дзяржрады, прысвечанае пытанням турызму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?