У Менску ў сувязі з заканчэннем эпідэмічнага ўздыму захворвання вострымі рэспіратарнымі інфекцыямі і грыпам адмененыя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы. Пра гэта паведамілі ў Менскім гарадскім цэнтры эпідыміялогіі і гігіены.

Эпідэмічны ўздым пачаўся ў трэцяй дэкадзе студзеня. Усяго за гэты перыяд захварэлі 171,4 тыс. чалавек, або 9,5% насельніцтва горада, з іх — 46% дзеці.

За час эпідэміі шпіталізавана 1448 чалавек (0,8% ад ліку захварэўшых), у тым ліку 90% дзяцей да 14 гадоў.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0