Літоўскае міністэрства адукацыі і навукі плануе стварыць больш умоў для прадстаўнікоў нацменшасцяў, якія навучаюцца ў школах з літоўскай мовай навучання, больш магчымасцяў для вывучэння роднай мовы.

Плануецца, што з верасня 2016 года магчымасць вывучаць польскую, рускую, беларускую і іншыя родныя мовы атрымаюць вучні другіх-дзясятых класаў літоўскіх школ. У іх будзе два ўрокі роднай мовы на тыдзень.

Праекты агульных прадметных праграм для тых, хто абірае родную мову, міністэрства абяцае падрыхтаваць на працягу гэтага навучальнага года.

Цяпер, як правіла, прадстаўнікі нацменшасцяў у школах з літоўскай мовай выкладання, вывучаюць сваю родную мову, выбіраючы яе як другую замежную з шостага класа. «Мы хочам даць больш магчымасцяў для бацькоў выбіраць школы, якія б забяспечвалі навучанне нацменшасцяў, вывучэнне этнакультуры», — адзначыла ў прэс-рэлізе міністр адукацыі і навукі Генавейта Красаўскене.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?