Ініцыятыўная група старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна сабрала 70 тысяч подпісаў у падтрымку вылучэння яго кандыдатам у прэзідэнты. Пра гэта БелаПАН паведаміў кіраўнік яго ініцыятыўнай групы Валерый Ухналёў. 

Для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты неабходна сабраць 100 тысяч подпісаў. «70 тысяч подпісаў — гэта даныя на 16 жніўня. Сабраць 30 тысяч за астатнія пяць дзён, напэўна, будзе праблематычна. Хоць, магчыма, не ўсе зборшчыкі подпісаў ужо здалі іх у рэгіянальныя штабы, і таму ў нас не зусім поўныя даныя», — сказаў Ухналёў. 

На сёння ўжо пяць з васьмі зарэгістраваных ініцыятыўных груп заявілі пра збор 100 тысяч подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?