Гродзенская міліцыя адшуквае дзвюх жанчын, якія незаконна ўзбагаціліся ў абменным пункце валют. 

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, 12 жніўня ў Гродне дзве жанчыны прыйшлі ў банк на вуліцы Вялікая Траецкая для ажыццяўлення валютна-абменнай аперацыі. Падчас правядзення канверсіі касір памыліўся — выдаў на 900 долараў больш. Пасля гэтага наведвальніцы паклалі грошы ў сумку і пайшлі. 

Міліцыя раіць жанчынам, якія атрымалі лішнія грошы, выйсці на сувязь. Калі яны вернуць суму, ніякіх прававых наступстваў не будзе. Магчыма, банк нават аддзячыць ім. Фота жанчын размешчаныя на сайце УУС Гродзенскага аблвыканкама. Тых, хто пазнаў грамадзянак, міліцыя просіць паведаміць пра гэта. Прыватнасць гарантуецца. 

«Калі ж суму жанчыны не вернуць, можа быць прад'яўлена абвінавачанне ў прысваенні ці растраце сродкаў, якія ім не належаць. Стандартная ў такіх выпадках перасцярога», — гаворыцца ў паведамленні УУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?